Нагляд за бяспекай. Кожны чацвер у Ляхавіцкім раёне працуюць назіральныя камісіі
4 сакавіка супрацоўнікі Ляхавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях пабывалі ў Куршынавічах, Коньках, Федзюках, Галавачах, Канюхах. Тэма размовы з адзінокімі і адзінока пражываючымі пажылымі вяскоўцамі, сем’ямі, якія выхоўваюць дзяцей, і з асобамі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, – пажарная бяспека. У складзе назіральных камісій, акрамя супрацоўнікаў РАНС, работнікі ТЦСАН, РАУС, медыкі і прадстаўнікі іншых зацікаўленых службаў. У цэнтры ўвагі камісіі – стан ацяпляльных прыбораў, электрасетак і электраабсталявання, спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, умовы пражывання інвалідаў і непаўналетніх. Выратавальнікі растлумачылі гаспадарам, як…