21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы.

21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы.

Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны, наш галоўны нацыянальны скарб. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання.

Сёння з мэтай захавання і развіцця роднай мовы і культуры, фарміравання ў маладога пакалення пачуцця нацыянальнага гонару ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Ляхавіцкага ТЦСАН адбылося мерапрыемства «Беларуская мова – наш скарб»  з удзелам навучэнцаў школ. Гульні, заданні, віктарыны і многае іншае суправаджала святочную праграму. У завяршэнні адбыўся конкурс чытання вершаў беларускіх пісьменнікаў.

Наведвальнікі аддзялення параілі дзецям, каб яны не цураліся роднага слова, а размаўлялі на нашай беларускай мове – сёння гонар і абавязак усіх нас – ведаць і  шанаваць родную мову.  

Обсуждение закрыто.
Translate
Мы используем cookie-файлы для наилучшего представления нашего сайта. Продолжая использовать этот сайт, вы соглашаетесь с использованием cookie-файлов.
Принять
Отказаться