Дарогаю Бібліі
9 жніўня 2019 г. спецыялісты і наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў пазнаёміліся з пастаяннай экспазіцыяй “Дарогаю Бібліі” у Баранавіцкім катэхетычным каледжы імя Зігмунта Лазінскага. На яе стэндах размешчана вялікае мноства розных экспанатаў, якія знаёмяць з біблійным светам, даюць магчымасць зразумець эпоху і ўмовы, у якіх стваралася гэтая самая асноўная, самая цудоўная Кніга – Біблія. Святое Пісанне прайшло вельмі доўгі і складаны працэс стварэння. Першапачаткова асобныя кнігі былі напісаныя на скрутках з пергаменту, папірусу. Наведвальнікі экспазіцыі змаглі пазнаёміцца з рэканструкцыяй…