Падарожжа «Любімы горад – Ляхавічы»
Спецыялісты і наведвальнікі аддзялення дзеннага знаходжання ТЦСАН падарожнічалі па горадзе Ляхавічі 17 верасня. У скверы каля фантана устанавілі эксклюзіўныя лаўкі. Гэта падарунак землякам і райцэнтру да Дня народнага адзінства і да Дня горада, які падрыхтавалі прадпрыемствы, установы і арганізацыі розных формаў уласнасці. Яшчэ ў лютым стартаваў ініцыяваны райвыканкамам конкурс «Крэатыўная лаўка», а зараз падводзяцца яго вынікі. Па ўмовах конкурсу матэрыялам для лавак павінны былі стаць дрэва ці метал. Абавязковыя патрабаванні – зручнасць, функцыянальнасць, бяспечнасць, трываласць. Арт-аб’ект можа быць тэматычным, прысвечаным…