Місія – «выратавальная». Работа назіральных камісій на Ляхавіччыне працягваецца
Зіму ляхавічане ўрачыста правялі: блінамі, карагодамі і песнямі. Аднак, нават з надыходам доўгачаканага пацяплення работы ў назіральных камісій менш не стала: трэба яшчэ раз праверыць, ці правільна эксплуатуюцца электрапрыборы, стан пячнога ацяплення і электраправодкі ў дамах, наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, нагадаць правілы пажарнай бяспекі. На гэты раз камісія наведала вёскі Карані і Ураджайную. У складзе камісіі – старшыня сельвыканкама, супрацоўнікі РАНС, міліцыі, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Такая «каманда» дазваляе даць максімальна аб’ектыўную ацэнку ўмовам пражывання вяскоўцаў. Бо…