Ганаровае званне пацверджана!

Ганаровае званне пацверджана!

18 мая 2018 года для заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь дзіцяча-юнацкай студыі выяўленчага мастацтва «Апалон» стаў днём адметным і асаблівым. З поспехам было пацверджана ганаровае званне.
Гарадскі дом культуры ператварыўся ў сапраўдную галерэю мастацтва. Работы, выкананыя ў розных жанрах і тэхніцы — ад пейзажа і нацюрморта да партрэта і графікі, здзіўлялі і захаплялі.    Уся творчасць «апалонаўцаў», з моманту заснавання студыі ў 1989 годзе, заслугоўвае толькі станоўчых водгукаў і захаплення. Нават цяжка падлічыць, колькі хлопчыкаў і дзяўчынак зусім маленькімі прыйшлі сюды, каб навучыцца прыгожа маляваць, з дапамогай алоўкаў, фарбаў, пэндзляў адлюстроўваць свае думкі, пачуцці, мары, спадзяванні, светаўспрыманне таго, што адбываецца навокал. Для многіх хлопчыкаў і дзяўчынак студыя выяўленчага мастацтва стала творчай майстэрняй, дзе развіваюцца іх таленты. Тут рабяты пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў-прафесіяналаў вучацца не толькі асновам малявання, але і ўзбагачаюцца духоўна.      Пра тое, што ў студыі займаюцца таленавітыя рабяты, гавораць і шматлікія перамогі на разнастайных прэстыжных конкурсах, выставах, пленэрах. Неаднойчы граматы, падзячныя пісьмы і іншыя ўзнагароды атрымлівала і студыя «Апалон», і яе выкладчыкі.
«Апалон» — гэта не толькі кузня талентаў, але і ініцыятар конкурсаў, выстаў і фестываляў выяўленчага мастацтва. У 2004 годзе па ініцыятыве стваральніка і першага кіраўніка заслужанага аматарскага калектыву Віктара Чарнавокага, магістра педагагічных навук, быў ініцыяваны і ўпершыню праведзены ў Ляхавічах міжнародны конкурс юных мастакоў «Зямля і людзі: учора, сёння, заўтра» (тады ў ім прынялі ўдзел больш як 2000 работ юных мастакоў з 19 краін свету), які стаў традыцыйным і праводзіўся ўжо 4 разы.
Цяпер калектыў узначальвае таленавіты і творчы чалавек, мастак па прызванні і па адукацыі, Алеся Планина. Яна з натхненнем перадае сваё майстэрства юным аматарам жывапісу.
Канешне, не для ўсіх «апалонаўцаў» выяўленчае мастацтва стане прафесіяй, але гэта захапленне заўсёды дапаможа бачыць і разумець прыгожае ў звычайным, выказваць свае эмоцыі так, каб яны спаўна перадаліся іншым.
Обсуждение закрыто.
Translate