Нагляд за бяспекай. Кожны чацвер у Ляхавіцкім раёне працуюць назіральныя камісіі

Нагляд за бяспекай. Кожны чацвер у Ляхавіцкім раёне працуюць назіральныя камісіі

4 сакавіка супрацоўнікі Ляхавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях пабывалі ў Куршынавічах, Коньках, Федзюках, Галавачах, Канюхах. Тэма размовы з адзінокімі і адзінока пражываючымі пажылымі вяскоўцамі, сем’ямі, якія выхоўваюць дзяцей, і з асобамі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, – пажарная бяспека. У складзе назіральных камісій, акрамя супрацоўнікаў РАНС, работнікі ТЦСАН, РАУС, медыкі і прадстаўнікі іншых зацікаўленых службаў.

У цэнтры ўвагі камісіі – стан ацяпляльных прыбораў, электрасетак і электраабсталявання, спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, умовы пражывання інвалідаў і непаўналетніх. Выратавальнікі растлумачылі гаспадарам, як правільна і бяспечна карыстацца электрапрыборамі, каб яны не сталі крыніцай бяды.
Прафілактычная гутарка датычыла і выканання мер пажарнай бяспекі пры правядзенні зварачных і іншых работ, пры развядзенні вогнішчаў, спальванні смецця на дваровых участках. Агульнавядомыя факты: нельга курыць у ложку, забараняецца выкідваць нават патушаную цыгарэту ў смецце, з балконаў і лоджый. Але чамусьці людзі забываюць пра тое, што кінуты недакурак можа стаць прычынай пажару.
Вяскоўцам прадэманстравалі, як працуе мабільны дадатак «МНС Беларусі: дапамога побач».
У кожным домаўладанні члены камісіі пакінулі наглядную навучальную прадукцыю па бяспецы жыццядзейнасці і яшчэ раз нагадалі, што ў выпадку ўзнікнення любой надзвычайнай сітуацыі варта неадкладна паведамляць па тэлефонных нумарах: 101, 112.

Translate