Падарожжа «Любімы горад – Ляхавічы»

Падарожжа «Любімы горад – Ляхавічы»

Спецыялісты і наведвальнікі аддзялення дзеннага знаходжання ТЦСАН падарожнічалі па горадзе Ляхавічі 17 верасня. У скверы каля фантана устанавілі эксклюзіўныя лаўкі. Гэта падарунак землякам і райцэнтру да Дня народнага адзінства і да Дня горада, які падрыхтавалі прадпрыемствы, установы і арганізацыі розных формаў уласнасці. Яшчэ ў лютым стартаваў ініцыяваны райвыканкамам конкурс «Крэатыўная лаўка», а зараз падводзяцца яго вынікі.

  • Па ўмовах конкурсу матэрыялам для лавак павінны былі стаць дрэва ці метал. Абавязковыя патрабаванні –  зручнасць, функцыянальнасць, бяспечнасць, трываласць. Арт-аб’ект можа быць тэматычным, прысвечаным прафесіі, асобе, памятнай даце і г. д.

Кожную з 15 прадстаўленых работ журы ацэньвала па дзесяцібальнай сістэме, улічваючы творчую задумку, якасць вырабу, надзейнасць і трываласць канструкцыі. Многія работы ўразілі неардынарным і цікавым рашэннем, прычым, як па тэматыцы, так і па выкарыстоўваемым матэрыяле. Пераможцы раённага конкурсу «Крэатыўная лаўка» былі узнагароджаны падчас святкавання Дня горада 18 верасня

Обсуждение закрыто.
Translate