Дарогаю Бібліі

Дарогаю Бібліі

9 жніўня 2019 г. спецыялісты і наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў пазнаёміліся з пастаяннай экспазіцыяй “Дарогаю Бібліі” у Баранавіцкім катэхетычным каледжы імя Зігмунта Лазінскага. На яе стэндах размешчана вялікае мноства розных экспанатаў, якія знаёмяць з біблійным светам, даюць магчымасць зразумець эпоху і ўмовы, у якіх стваралася гэтая самая асноўная, самая цудоўная Кніга – Біблія.

Святое Пісанне прайшло вельмі доўгі і складаны працэс стварэння. Першапачаткова асобныя кнігі былі напісаныя на скрутках з пергаменту, папірусу. Наведвальнікі экспазіцыі змаглі пазнаёміцца з рэканструкцыяй фрагментаў гэтых каштоўных скруткаў з пячоры Кумрана з ваколіц Мёртвага Мора, а таксама схемаю магчымага шляху Маісея, па якім ён выводзіў ізраільскі народ з егіпецкай няволі. Тут жа размешчаны і макет пячоры з ваколіц Кумрана.

Адзін з сюжэтаў экспазіцыі знаёміць нас з ізраільскай сямёй, паказвае, як жыла яна, чым займалася, чым харчавалася, якія духоўныя каштоўнасці передавала сваім дзецям.

Цікава прадстаўлены раслінны свет Бібліі, у якім найбольш папулярным было аліўкавае дрэва. У экспазіцыі размешчаны і найбольш вядомыя кветкі, якія добра знаёмыі сучасным людзям, а таксама насенне кветак, розных іншых раслін, зярняты якіх шырока выкарыстоўваліся і  выкарыстоўваліся сёння пры прыгатаванні ежы.

На выставе вялікае мноства фотаздымкаў са Святой Зямлі. Усе яны зроблены фотомайстрам Карнэліем Консэкам. Яму належыць і сама ідэя стварэння экспазіцыі.

Прагляд экспазіцыі суправаджаўся агучаным тэкстам і музыкай

Обсуждение закрыто.
Translate